Сацыяльная адаптацыя дзяцей-сірот патрабуе ўвагі

|

Сумесные даследваннні праводзілі супрацоўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці і Гродзенскаша дзяржаўнага ўніверсітэту Янкі Купалы. Была распрацаваная спецыяльная анкета, пытанні якой краналіся сямейнага становішча, забеспячэння жыллём, прафесійнай адукацыі, спосабаў рашэння бытавых і фінансавых праблем, прыцягненні да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

 

Вынікі даследавання паказалі, што толькі 27% апытаных карыстаюцца дзяржаўным жыллём і 16% пражываюць у сацыяльных кватэрах, іншыя жывуць у інтэрнатах ці здымаюць кватэры і пакоі. чвэрць выпускнікоў мае толькі базавую адукацыю, а 17% апытаных нідзе не працуюць (на момант апытання). Таксама 17% – неаднаразова судзімыя. Сярод злачынстваў, якія здяйсняюць былыя выхавальнікі дзіцячага дому, дамінуюць крадзяжы… Пасля выпуску з дзіцячага дому больш 60% рэспандэнтаў апынуліся не гатовымі да рашэння фінансавых і больш за 20% – да рашэння бытавых і гаспадарчых праблем.

 

Матэрыялы сумеснага сацыялагічнага даследавання пракуратуры і навукоўцаў-сацыёлагаў будуць скарыстаныя ў працы дзіцячых дамоў, рэабілітацыйных педагагічных цэнтраў і кіраўнічых структур вобласці.

Фота http://www.rwr.ru