На месцы штучных азёраў вырастуць лясы

|

Гэтыя кар’еры, глыбіня якіх каля 15 метраў, – «неафіцыйнае» месца адпачынку гарадзенцаў, асабліва моладзі і падлеткаў. Эколагі і санслужба не рэкамендуюць тут купацца, таму што можна атрымаць алергію або атруціцца. Але заўзятараў мясцовага адпачынку гэта ніколі не стрымлівала. Дарэчы, тут былі выпадкі, калі людзі танулі.

 

Спачатку паланавалася засыпаць кар’еры будаўнічым смеццем, аднак з экалагічных меркаванняў спыніліся на пяску. Засыпаць іх будуць некалькі гадоў. Такія кар’еры на Гарадзеншчыне ёсць каля Ваўкавыска і Краснасельска.

Фота Forum.globus.tut.by