У Гродне прэзентуюць кнігу, прысвечаную падзеям паўстання 1863-64 гг
Аўтар апавядае пра баявыя дзеянні ў час паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Дадае вялікі спіс удзельнікаў паўстання на Гарадзеншчыне і тых, хто ім дапамагаў, даследуе лёсы гэтых людзей. Сярод 242 асобаў паўстанцаў, узгаданых у кнізе Івана Будніка, ёсць такія, пра каго дагэтуль нічога не было вядома.
75-гадовы Іван Буднік задумаў сваю кнігу больш за 10 гадоў таму, калі зразумеў, што гарадзенцы вельмі мала ведаюць пра мясцовых удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Падрыхтаваў сабраныя матэрыялы да друку за год, спяшаючыся паспець выдаць кнігу да юбілею паўстання.
Кнігу можна набыць у гарадзенскіх кнігарнях, а інтэрвью з аўтарам прачытаць тут.
Задума такой кнігі з’явілася больш за 10 год таму, але не было часу. Са шматлікіх размоваў з гарадзенцамі я зразумеў, што людзі дрэнна ведаюць удзельнікаў і кіраўнікоў паўстання (у лепшым выпадку называлі імёны 3-5 чалавек – і гэта ў Гродне і Гродзенскім раёне). Кніжкай заняўся год таму. Спытаў у выдавецтве, ці плануюцца якія-небудзь кнігі, прысвечаныя паўстанню. Мне адказалі, што ніхто не ведае, ніхто нічога не выдае. Тады я тэрмінова заняўся гэтай кніжкай.
Чытай больш: /archive/10482/
© Твой стыль
Чытай больш: /archive/10482/
© Твой стыль
Пачатак прэзентацыі ў галерэі “Крыга” 13 снежня а 17-ай гадзіне.