Ужо сёння – чарговая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

“Сустрэчы на Крызе” гэта цыкл адкрытых спатканняў, прысвечаных цікавым і актуальным тэмам. Першыя чатыры пробныя сустрэчы пройдуць пад агульнай назвай “Краіна пагранічча. Беларусь між Усходам і Захадам”, правядзе іх прафесар Краўцэвіч. Першая сустрэча была прысвечана Вялікаму перасяленню і пачаткам Беларусі (на фота ніжэй), апошняя пройдзе ўжо ў новым годзе, а яе тэмай стане абвяшчэнне БНР.

Ініцыятыва правядзення цыклу сутрэч належыць “Гарадзенскай Бібліятэцы” ды Таварыству Беларускай Школы. Арганізатары кажуць, што гэта маюць быць адначасова і лекцыі, і дыскусіі аб гістарычным месцы Беларусі ў еўрапейскай прасторы.