Пабудуем АЭС усім светам
Французскія кампаніі маюць вялікі досвед у будаўніцтве атамных электрастанцый. У прыватнасці, спадар Сямашка згадаў кампанію Areva. Таксама ён заўважыў, што Беларусь можа прапанаваць сумесныя праекты ў галіне машынабудаўніцтва, напрыклад, партнёрства паміж МАЗам і Рэно.
Раней беларускія ўлады згадвалі магчымае супрацоўніцтва з Кітаем у галіне атамнай энэргіі. Аднак асноўны партнёр на сённяшні дзень – Расія – адмаўляецца працаваць разам з кітайцамі.
Па словах віцэ-прэм’ера, Беларусь разлічвае на хуткую рэалізацыю канкрэтных праектаў у межах “Усходняга партнёрства”. Падчас сустрэчы ўзгадалі і шэраг двухбаковых французска-беларускіх дамоў, па якіх ідзе інтэнсіўная праца.
Спадар Лелуш гэта першы сябра французскага ўраду, які наведаў Беларусь пасля пасля атрымання незалежнасці. У Мінску ён паведаміў, што Францыя прыняла стратэгічнае рашэнне па супрацоўніцтве з Беларуссю. Таксама ён дадаў, што незалежнасць Беларусі гэта важны фактар падтрымкі стабільнасці ў Еўропе.
У траўні французскі бок плануе прыняць у сябе беларускіх дэпутатаў. Цяпер рыхтуецца візіт у Беларусь міністра культуры Францыі.
Паводле Белта