Гарадзенскія школьнікі прайшлі шляхамі паўстанцаў

|

Першы этап гульні – збор інфармацыі. Падлеткі падзяліліся на тры каманды і бегалі па горадзе з каардынатарамі, шукаючы месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага. Другі этап – стварэнне мапы, якую пасля трэба было прадставіць “іншаземцу”.

Удзельнікі гульні даведаліся пра тое, што падземным пераход, які злучае вуліцы Кірава і Маркса з аўтавакзалам, раней называўся брыгіцкім мостам. Там збіраліся паўстанцы. Напалеон Орда жыў амаль год у гарадзенскай турме. Тут жа знаходзілася “расстрэльная” царква, дзе, як кажуць, расстрэльвалі паўстанцаў Каліноўскага.

 

Каб знайсці тыя ці іншыя гістарычныя месцы, падлеткі маглі карыстацца падказкамі мінакоў. Але тыя былі не надта дасвечаннымі ў гісторыі і часам проста блыталі гульцоў.

Па выніках гульні была абраная лепшая з трох каманд – “Зямля і воля”. Я пагутарыла з лідаркай каманды-пераможцы Элай Бегларан пра слабыя і моцныя бакі гульні:


align=”left” alt=”Скарбніцы Гародні” >“Цікава, што, нягледзячы на восенскае надвор’е, краязнаўчыя гульні ў Гродне адбываюцца. Вельмі парадавалі маладыя каардынатаркі каманд, з якімі за час гульні склаліся вельмі добрыя адносіны. Мы даведаліся шмат чаго новага пра паўстанне. Але ж, на мой погляд, у наступны раз маршруты гульні варта арганізаваць лепш ці нават зрабіць нешта падобнае на “Форт Баярд” з падказкамі і вартаўнікамі”.

 

Арганізатары гульні: Таварыства Беларускай Школы пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі” і Турыстычна-інфармацыйнага цэнтра.

 

Здымкі Юліі Катаржынскай і Яўгена Кандратовіча