Гарадзенскія ўлады ўшануюць святога апекуна Гародні
З 12 да 17 гадзін гульнёвыя і канцэртныя праграмы, выставы сабак, конкурсы, пройдуць у парку імя Жылібера, будуць працаваць гандлёвыя пляцоўкі.
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага падрыхтавала літаратурную выставу “Алень Святога губерта – сімвал душы Гродна”, якая будзе працаваць з 12 да 18 гадзін.
У 14 гадзін у заапарку пачнецца тэматычная экскурсія “У пошуках аленя Давіда”.
Выступленні рыцарскіх клубаў, майстар-класы па сярэднявечных тацах, турнір лучнікаў, выставы рамеснікаў пройдуць у двары старога замка ад 15.00 да 17.30.
З 17.00 да 17.30 у Новым замку ладзіцца музейная прэзентацыя “Святы Губерт і гісторыя”. Там жа ў 17.30 дасць канцэрт старажытнай музыкі “Гарадзенская капэла”. Завершыць святкаванні фаер-шоў у двары Новага замка (18.35).
Ідэя адзначаць Дні Святога Губерта – апекуна Гродна – паўстала ў асяроддзі, звязаным з кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка” шэсць гадоў таму.
Павел Мажэйка, каардынатар “Гарадзенскай Бібліятэкі”, адзін з арганізатараў грамадскіх Дзён Святога Губерта:
– Кожны год, пры падрыхтоўцы грамадскіх Дзён Святога Губерта, мы зазнавалі перашкоды. Часцей за ўсё яны тычыліся міжнароднай навуковай гістарычнай канферэнцыі: у апошні момант нам адмаўлялі ў памяшканні альбо, як гэта было ў мінулым годзе, некалькім удзельнікам канферэнцыі было адмоўлена ў атрыманні беларускай візы.
Мы вітаем любыя памкненні як асобных грамадзянаў, так і ворганаў дзяржаўнай улады, папулярызаваць сапраўдную гісторыю Гродна. Калі будзе такая патрэба, гатовыя дапамагчы, бо маем веды, магчымасці і шматгадовы досвед у гэтай справе.
Сёлета грамадскія святкаванні распачнуцца 5 лістапада.
Гарадзенцаў чакае чарговая міжнародная навуковая гістарычная канферэнцыя “Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць”, шэраг мастацкіх выставаў, прэзентацый ды іншых мерапрыемстваў.
Падрабязную праграму мерапрыемстваў “Твой стыль” змесціць днямі.
Хочаш ведаць, як святкавалі Дні Святога Губерта ў 2012 годзе? Пераходзь па спасылках ніжэй!
Дні Губерта пачаліся з выставы “Святы Губерт – гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся” “Гарадзенскі палімпсест” на польскай зямлі Птушкі над горадам Губерта: страус і птэрадактыль |
||