Гарадзенцы вырошчвалі каноплі ў гаражы
Для гэтай мэты два жыхары Гродна ва ўзросце 32 і 22 гадоў набылі электралямпы, аватаймеры і складанае вентыляцыйнае абсталяванне. Пасылку з насеннем атрымалі з Галандыі вясной гэтага года. Каб не трапіць пад увагу аператыўнікаў, грошы яны перавялі праз Украіну. Цяпер высвятляецца, ці дзяліліся падазраваныя з кім-небудзь “ураджаем”, цi вырошчвалі толькі для сябе.
У адносінах да парушальнікаў узбуджана крымінальная справа па ч.2 ст.329 КК РБ “Пасеў ці вырошчванне забароненых раслін, што змяшчаюць наркатычныя рэчывы”.