Міліцыя шукае трох дзяўчат, якія зніклі ў пачатку верасня

Елізавета Пархомік. 

16-гадовая жыхарка Гродна пайшла з дому 7 верасня. Рост 170-174 см, шчыльнага целаскладу, волас чорны прамы кароткі, вочы карыя, нос прамы, вусны поўныя, бровы чорныя фарбаваныя. Была апранутая ў скураную куртку чорнага колеру да пояса, блакітныя джынсы, светла-бэжавыя макасіны, мела пры сабе велькую карычневую дамскую сумку.

 

Махомет Наталля.

15-гадовая жыхарка в.Агароднікі пайшла з дому 12 верасня. Рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, волас кудравы светла-русы да плеч. Была апранутая ў скураную чорную куртку, светла-зялёную майку на шлейках з малюнкам кветак, сінія джынсы і балеткі жоўтага колеру.

 

Дар’я Караткіна.

 

16 гадоў. Таксама пайшла з дому.
УУС дае інфармацыю, што дзяўчаты разам збіраліся аўтастопам ехаць у Расію. Раней яны ўжо беглі з дома, схільныя да бадзяжніцтва.

 

Піша: “Вячэрні Гродна”