Новы крэатыў ад Гродзенскай ДАІ

|

Магчыма да гэтага падштурхнуў той факт, што з 140 загінулых на дарогах вобласці людзей у 2011 годзе 40 памерлі ў выніку ДТЗ з удзелам замежных кіроўцаў. Акрамя таго, на сайце абласной ДАІ прадстаўлены на агляд і абмеркаванне новыя эскізы білбордаў на дадзеную тэматыку на рускай, англійскай, літоўскай і польскай мовах.

 

«Мы хочам ведаць ваша меркаванне аб новых білбордах і загадзя ўдзячным ўсім, хто выкажацца па дадзенай падставе», – запрашаюць гараджан да дыялогу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

 

Плануецца, што новыя пано з’явяцца на польска-беларускай і літоўска-беларускай межах паблізу пунктаў пропуску «Пагранічны» (Бераставіцкі раён), «Брузгі» і «Прывалка» (Гродзенскі раён), «Беняконі» (Воранаўскі раён), «Каменны Лог» (Ашмянскі раён), «Катлоўка» (Астравецкі раён).

На фота: варыянт білборда, прапанаваны для абмяркоўвання