Як патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
Здзейсніў, як сам гаворыць, некаторыя дызайнерскія задумкі. Выглядае ўсё гэта прыгожа. Выклікае цікавасць тэлефон-аўтамат, які прымацаваны на сцяне хлява.
– Застаецца падвясці лінію, і звані куды хочаш, – кажа Віктар.
І дадае ці то жартам, ці то ўсур’ёз:
– Можна будзе падаваць заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Усё ж такі першы і пакуль што адзіны тэлефон-аўтамат на прыватным падворку.
А што? Ведай нашых.
Фота аўтара