Экуменічная пілігрымка ў Вільню
Пілігрымка, якая аб’ядноўвае каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў адбываецца штогод пачынаючы з 1993 года. Вернікі на працягу дзесяці дзён праходзяць каля 290 кіламетраў. У Гродне далучаецца яшчэ каля 50-70 беларускіх пілігрымаў. Таксама гарадзенцы ахвотна прымаюць польскіх удзельнікаў на начлег.
Да Вострай Брамы міжнародная і міжканфесійная пілігрымка прыйдзе 24 жніўня.
На здымку: пілігрымы з Беластоку ля Бернардынскага касцёла ў Гродне
Фота M. Drąg, http://www.wilenska.bialystok.pl