Роберт Тышкевіч: З’явіўся шанец на пачатак малога памежнага руху

Адмена санкцый, якая адбылася 15 лютага, – вынік вызвалення беларускімі ўладамі асоб, якіх Захад лічыў палітычнымі вязнямі. Цяпер падарожнічаць па Еўропе можа таксама Аляксандр Лукашэнка. Аднак гэта не самы важны аспект рашэння ЕС. Паводле экспертаў, гэта быць нагодай для наладжвання лепшых адносін на лініі Еўрасаюз-Беларусь.

 

Гэтага з нецярпеннем чакаюць жыхары прыгранічных польска-беларускіх тэрыторый. Магчыма – гэта шанец на ўвядзенне малога прыгранічнага руху, дзякуючы якому жыхары памежжа змогуць падарожнічаць без візы.

 

Малы памежны рух: як працуе, чаму беларускія ўлады супраць і калі ён з’явіцца на Гарадзеншчыне

 

Ратыфікаваў дамову пра мясцовы памежны рух ужо шэсць гадоў таму папярэдні прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Беларускі бок таксама даўно выканаў усе этапы, акрамя апошняга – патрэбна яшчэ даслаць дыпламатычную ноту з боку Мінска.

 

Магчыма, спадзяванні Роберта Тышкевіча заўчасныя. Нядаўна старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў сказаў, што ўвядзенне малога памежнага руху зараз можа прывесці да хаосу ў пунктах пропуску. Найперш патрэбная мадэрнізацыя, якая ўжо пачалася. Па ацэнках пагранічнікаў, укласці ў інфраструктуру трэба каля мільярда рублёў.

 

Старшыня пагранкамітэта Леанід Мальцаў: Адкрыццё без падрыхтоўкі малога памежнага руху з Польшчай карысці не прынясе

 

Мальцаў прыводзіць прыклад сітуацыі на мяжы Польшчы з Украінай, дзе паток грамадзян, што перасякаюць мяжу па МПД расце на 20-30% у год і ўжо займае палову звычайнага руху.

 

Паводле падлікаў, малы рух памежны з Польшчай закрануў бы ў Беларусі 1,1 млн чалавек, у Польшчы – 600 тыс. Для перасячэнны мяжы ім не патрэбныя былі б візы – патрэбным быў бы спецдазвол, выдадзены на пяць гадоў. Па ім можна знаходзіцца да 90 дзён цягам паўгода ў памежнай паласе шырынёй 30 або 50 кіламетраў.

 

Гэтаксама Роберт Тышкевіч адзначыў, што сапраўдным экзаменам для ўладаў Беларусі будуць восеньскія парламенцкія выбары, адносна якіх ёсць рэкамендацыі АБСЕ.

 

Фота: polsha24.com