Польскага журналіста не пусцілі на З’езд Саюзу палякаў

|

Вось кароткі пераклад інтэрв’ю журналіста для Польскага агенцтва РАР:

– Я сеў у аўтамабіль. Аказалася, што праз 200 м. стаяла міліцыя, якая мяне затрымала. Міліцыянт сказаў, што ад мяне пахне алкаголем. Пры гэтым пахнуць не магло, бо я ад нараджэння не браў кроплі ў рот. Мяне адвезлі ў псіхдыспансэр. Прыехала выкліканая мной консул. Гэта заняло пэўны час. Зрабілі аналіз. Аказалася, што маю 0,00 праміле алкаголю ў крыві. У мяне папрасілі прабачэння, сказалі, што гэта быў звычайны кантроль.

Пакуль журналіст дабіраўся на сваім аўтамабіле да месца правядзення з’езду, усе дэлегаты ўжо зайшлі ў залю.

– Мяне не ўпусцілі, хоць з’езд адкрыты і я маю акрэдытацыю Міністэрства замежных справаў Беларусі. Міліцыянты, якія ахоўвалі ўваход, паведамілі, што ім забаранілі мяне пускаць – абураўся польскі журналіст.