Сярод 104 першакурснікаў Гродзенскага медуніверсітэта 78 – нігерыйцы
У дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навучаюцца 453 замежных студэнты, аднак залічэнне на 1 курс яшчэ не скончанае. Таму хутчэй за ўсё цягам месяца колькасць замежнікаў павялічыцца яшчэ на 200 чалавек.
У гэтай ВНУ найчасцей вучацца грамадзяне Туркменістана, Азербайджана, Арменіі, Уятнама, Камеруна, Нігерыі.
У аграрным універсітэце студэнтаў-замежнікаў меньш: каля 100 на дзённым аддзяленні і 76 – на завочным. У асноўным гэта грамадзяне Туркменістана. Яны атрымліваюць прафесіі бухгалтараў, эканамістаў, інжынераў-тэхнолагаў, ветэрынараў.
Колькасць студэнтаў з-за мяжы бліжэйшым часам павялічыцца яшчэ на некалькі дзясяткаў чалавек за кошт грамадзян Нігерыі, Самалі і Камеруна.