Гродзенскім школьнікам дазволілі ездзіць у школу бясплатна
Вучням не трэба аплочваць праезд і тады, калі яны едуць на гурткі, факультатывы альбо пазашкольныя мерапрыемствы.
Пры сабе трэба мець дакумент – даведку, дзе будуць пазначаны месца жыхарства і навучання.
Льгота дзейнічае з 1 верасня да 30 чэрвеня.
Яна не распаўсюджваецца на навучэнцаў ПТВ і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў і студэнтаў.