Кветкі на каштанах. Прыгожа, але небяспечна

|

А некаторыя дрэвы дык увогуле пакрыліся далікатным ярка-зялёным лісцем. Аднак прыгажосць гэтая сігналізуе пра вялікія праблемы.

Як патлумачылі на кафедры батанікі ГрДзУ – гэта экалагічны фактар. Чалавек у гарадах робіць экаасяроддзе для раслін больш экстрэмальным. Не ўсе дрэвы ды кустоўе з гэтым спраўляюцца. Некаторыя экзэмпляры (не ўвесь від) пачынаюць  выпускаць кветкі па другому разу, каб захаваць папуляцыю ў гэтых не вельмі добрых для іх умовах. Аднак, канешне, кветкі не паспеюць да халадэчы ператварыцца ў каштаны. А ўвесну гэты каштан ужо не зацвіце.

 

 

Другой прычынай спецыялісты называюць мініруючую каштанавую моль, якая “паела” амаль усе каштаны ў нашым горадзе. Дрэвы слабеюць і не могуць змагацца з гэтым шкоднікам. І новае жыццё каштана скончыцца з наступленнем зімовага перыяду. Калі такое ненармальнае восеньскае цвіценне паўторыцца некалькі разоў запар, то ў канчатковым выніку дрэва загіне.

 

 

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўжо даўно спецыялістамі распрацаваныя планы: што трэба высаджваць у гарадах, а што лепш расце каля дарог. Тым больш, радзіма кашатанаў – Балканы, і дрэвам вельмі цяжка прыстасоўвацца да нашых прыродных умоў. Аднак жыллёва-камунальныя службы гарадоў асабліва не прыслухоўваюцца да рэкамендацый вучоных і зноў высаджваюць каштаны.

Ну а пакуль у нас ёсць шанец палюбавацца на гэтую марнеючую прыгажосць.