Гадзіну Зямлі для дзяцей зладзяць у экастудыі
Дзіцячае экастудыя пачала працу ў Гродне ад восені, калі дзеці разам з бацькамі пабудавалі каля тэатра лялек “Кардонны Гродна”.
Ад таго часу штотыдзень для маленькіх гарадзенцаў і іх бацькоў, што зацікаўлены ў арганізацыі свайго жыцця на экалагічны і вясёлы лад, праходзяць заняткі. Іх наведвальнікі вывучалі будову глебы і знаеміліся з сапраўднымі дажджавымі чарвякамі, разам адзначалі “зялёныя” Каляды і размалёўвалі домікі для сінічак.
Да Гадзіны Зямлі, якая штогод ад 2007 праходзіць ў трэцюю суботу сакавіка, Дзяцячая экастудыя ладзіць імпрэзу з экагульнямі і ўласнаручным вырабам карысных ў экалагічна-сяброўскай гаспадарцы рэчаў – кантэйнераў для батарэек і садовых ліхтарыкаў.
Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?
У час, калі ўдзельнікі Гадзіны Зямлі на ўсёй планеце згасяць святло, у 20.30, маленькія гледачы ўбачаць качны тэатр ценяў, падрыхтаваны . творчым праектам “АнТрисоль”.
Напрыканцы сустрэчы адбудзецца “цёплае кола” – прастора, дзе можна падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы пры таямнічым святле свечак.
Мерапрыемства арганізавана Дзіцячай экастудыі, творчым праектам “АнТрисоль”, грамадскай кампаніяй “Чысты лес для Вішнеўца”, а таксама пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Памяшканне экастудыі знаходзіцца па адрасе Ціміразева 37, код званка 105. Пачатак а 19.00.
Уваход вольны, але колькасць месцаў вельмі абмежаваная, таму абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне + 375 25 548 39 92.