Затрыманы дырэктар гродзенскай аўташколы
Мяркуючы па ўсім, да таго, як трапіць пад увагу аператыўнікаў, 60-гадовы дырэктар браў грошы з навучэнцаў доўгі час.
Падпалкоўнік міліцыі В.Дрынькоў:
– Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, дырэктар дапамагаў у здачы ўнутраных іспытаў па правілах дарожнага руху. Кліентаў хапала.
Сумы вагаліся ад 20 долараў да 80 тысяч беларускіх рублёў.
Падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі нам удалося сабраць добрую доказную базу, у тым ліку і зафіксаваць факт перадачы хабару.
Кабінет дырэктара цягам 10-ці хвілін наведала 5 чалавек.
Падчас асабістага дагляду ў яго было канфіскавана каля 3 мільёнаў рублёў.
Ці ўсе гэтыя грошы былі перададзены ў якасці ўзнагароджання за паслугі, будзе вызначана падчас папярэдняга следства.
Калі віна дырэктара будзе цалкам даказана, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле http://uvd.grodno.by