Гродзенскую ГЭС будуюць, парушаючы Орхускую канвенцыю
Беларусь, сярод іншага, своечасова і належным чынам не паведаміла грамадскасці аб праекце ГЭС, не дала ёй магчымасці падаць свае каментарыі, меркаванні і аналіз адносна праекта, а таксама не паінфармавала пра высновы экалагічнай экспертызы.
Дзяржаўныя органы, уключна з будаўнічай кампаніяй, адмаўлялі прадстаўнікам насельніцтва ў інфармацыі аб будоўлі, хаця паводле Канвенцыі абавязаны былі гэта рабіць без абмежаванняў.
Орхускі камітэт вызначыў неадпаведнасць беларускага заканадаўства тэксту Канвенцыі і парэкамендаваў ураду выправіць гэтую сітуацыю.
Беларусі належыць прадставіць Орхускаму камітэту інфармацыю пра выкананне рэкамендацый прынамсі за 6 месяцаў да Пятай сустрэчы бакоў Канвенцыі, якая адбудзецца ў чэрвені наступнага года ў Кішынёве.
Тым часам будаўніцтва ГЭС на Нёмане працягваецца.
Чытай канчатковае рашэнне Орхускага камітэта па справе Гродзенскай ГЭС (на ангельскай мове).
Паводле http://euroradio.by
На фота: будаўнічая пляцоўка Гродзенскай ГЭС
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com