Зноў парнаграфія ў Гродне
У жніўні 19-ці і 21-гадовы хлопцы вырашылі адпачыць на прыродзе.
Далучыцца да мужчынскай кампаніі яны запрасілі знаёмую непаўнагадовую дзяўчыну.
Яна спачатку нібыта адмовілася, але ў рэшце рэшт пагадзілася.
Некалькі гадзін кампанія піла на свежым паветры, а працягнулася забава ў доме аднаго з хлапцоў.
Дзяўчыну распранулі і пачалі з яе здзеквацца.
Усё, што адбывалася, вычварэнцы здымалі на камеру мабільнага тэлефона.
Ужо на наступны дзень запіс распаўсюдзіўся сярод знаёмых маладзёнаў, пакуль не трапіў у рукі пацярпелай дзяўчыны.
Яна і звярнулася ў міліцыю.
Першапачаткова Іўеўскі РАУС распачаў супраць вінаватых крымінальную справу па ч.2 арт.339 (хуліганства).
Аднак экспертыза вызначыла, што відэаролік парнаграфічны.
Цяпер супраць фігурантаў распачата крымінальная справа па ч.2 арт.343/1 (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовага, здзейсненая групай асобаў па папярэдняй змове альбо з выкарыстаннем грабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт.., а таксама выкарыстанне непаўнагадовага для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданняў альбо іншых прадметаў парнаграфічнага характара з яго выявай).
Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 8 гадоў пазбаўлення волі.
За апошнія месяцы ў Гродне і вобласці зафіксавана некалькі злачынстваў, звязаных з распаўсюдам парнаграфіі.
Два дні таму “Твой стыль” пісаў пра справу 26-гадовага гродзенца, які са свайго хатняга кампутара змясціў у інтэрнэце выяву “інтымнага зместу”.
Паводле http://www.ej.by