Велікодныя яйкі з пецярбургскага імператарскага завода ў Гродна
На выставе будуць экспанавацца велікодныя яйкі са збораў музея і з уласнай калекцыі ігуменні Гродзенскага жаночага манастыра Раства Багародзіцы Гаўрыілы.
Будуць прадстаўленыя працы беларускіх, расійскіх, польскіх, чэшскіх і англійскіх майстроў. Адныя з найбольш цікавых – яйкі, зробленыя ў 19 ст на пецярбургскім імператарскім парцалянавым заводзе і вядомых фабрыках Нямеччыны, Францыі, Польшчы.
Сярод экспанатаў выставы – парцаляныя, металічныя, васковыя, шкляныя, каменныя яйкі, а таксама традыцыйныя пісанкі, драпанкі, васковачкі. Самае маленькае яйка з калекцыі – велічынёй 2 сантыметры, самае вялікае – каля 40. Ёсць у калекцыі яйкі з сакрэтам, выкананыя па матывах знакамітых яек Фабержэ, а таксама яйкі, распісаныя натуральнымі эмалямі, аздобленыя вобразамі Хрыста, Багародзіцы, сцэнамі ўваскрасення Хрыста, выявамі храмаў.
alt=”выстава” >
Здымкі Яраслава Ванюкевіча