У “Прывалцы” загарэўся аўтобус “Вільня-Гродна”

|

Загаранне адбылося ў кабіне кіроўцы 19-мясцовага мікрааўтобуса Iveco ў той момант, калі памежнік сабраў пашпарты пасажыраў, а кіроўца толькі паспеў выйсці на вуліцу. Пасажыры хутка пакінулі салон, які зацягнула дымам. Спроба патушыць агонь самастойна не дала плёну, прыйшлося задзейнічаць некалькі агнетушыцялей ад памежнікаў.

 

На месца выклікалі пажарнікаў. Яны прыехалі толькі праз паўгадзіны, калі дапамога было ўжо непатрэбнай.

Гэта быў апошні ў гэты дзень рэйс з Вільні ў Гродна. Ён адправіўся ў 18.00 і меў прыбыць у Гродна ў 22.50. Пасажыраў (больш за 10 чалавек) паабяцалі забраць з мяжы іншым аўтобусам, які прыедзе з Гродна цягам 15 хвілін.

 

Паводле папярэдняй версіі, прычынай загарання стала няспраўная электраправодка.