Каманда Гродзенскай вобласці паказала лепшы вынік у конкурсе Мінадукацыі

|

У фінале конкурса, які праходзіў з 12 па 14 мая ў Наваполацку, быў прадстаўлены 81 праект, распрацаваны ў беларускіх навучальных установах, з іх 25 – у школах  Гродзенскай вобласці.

Настаўнікі і вучні школ Гродна, Гродзенскага, Бераставіцкага, Дзятлаўскага, Лідскага, Наваградскага, Слонімскага, Смаргонскага раёнаў прапанавалі ўвазе журы 19 сродкаў навучання. Яшчэ 6 праектаў падрыхтаваны  выкладчыкамі і вучнямі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных установаў вобласці.

Пераможцы конкурса ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі, а дыпламанты з Гродзенская вобласці – яшчэ і прызамі ад “Вучпрамтэхна”.

Конкурс “Кампутар. Адукацыя. Інтэрнэт” ладзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод яго мэтаў – развіццё цікавасці моладзі да даследніцкай і навуковай дзейнасці, папулярызацыя выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адкацыі, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу.

Паводле http://region.grodno.by