Пачобут хадайнічае пра спыненне крымінальнай справы

Адвакат журналіста Андрэя Пачобута Аляксандар Бірылаў паведаміў:

Мы азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы і падалі хадайніцтва аб яе спыненні ў сувязі з тым, што няма падставаў для прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці, так можна сфармуляваць.

І ў дадзены момант павінна ўжо вырашацца пытанне аб перадачы справы ў суд”.

Адвакат удакладніў, што яны з Пачобутам падалі на імя следчага Арсенія Нікольскага кожны сваё хадайніцтва.

Журналісту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — “абраза” і 367 (частка І) — “паклёп” у адносінах да прэзідэнта.

Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў.

Пачобута ўтрымліваюць у следчым ізалятары Гродзенскай турмы.

У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узятая з “Газеты выборчай”.

 

Паводле http://www.svaboda.org