«Будка суфлера» на гарадзенскай сцэне. Першы раз за 40 год
Прычына перш за ўсё ў палымянай любові да арганізатараў – Саюзу палякаў на Беларусі. За тое калі ўжо дабро было атрымана дык на канцэрце можна было заўважыць старшыню гарадзенскага гарвыканкама з жонкай, начальніка аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў ( у гордай адзіноце) і яшчэ пару меншага калібру чыноўнікаў…
Пачалося са спазнення. Першым пачаў бунтавацца супраць паездкі ў Гродна аўтобус, потым яшчэ на мяжы з польскага боку аказалася, што мэнаджэр гурту не правільна аформіў дакуманты на вываз апаратуры (прыйшлося пераафармляць іх) ну і на прыканцы, ўжо пад Гродна, знікла машына з тэхнікай. Высветлилася, што яе затрымалі за перавышэнне хуткасці. Паехалі вызваляць… Тлумачэнні пра канцэрт і чакаючых выступу людзей не пракацілі.
Мне, як аднаму, ў каго былі на руках беларускія грошы прыйшлося заплаціць штраф. Так, што ў маём жыции з’явіўся яшчэ адзін цікавы факт – плаціў штраф за «Будку Суфлера». Грошы гурт прапанаваў мне вярнуць, але я вырашыў задаволіцца новым фактам маёй біяграфіі.
>
Фота http://eugenebuzuk.livejournal.com