Кіроўца Volkswagen, які сутыкныўся ў Гродне з цягніком, вяртаўся з Дня нараджэння ў Друскеніках

|

Пасля перасячэння мяжы моладзь ехала па навігатару, які вывеў іх да чыгуначнага пераезду ля станцыі “Аульс”. Пераезд мае светлафор, але не мае шлагбаўму.

 

У той момант пасажыры спалі, заснуў таксама кіроўца, таму і праехаў на чырвоны. Ён прачнуўся ад моцнага ўдару. Цягнік працягнуў аўто каля 20 метраў перад сабой.

 

Адной з пасажырак спатрэбілася меддапамога.