Валанцёрская служба “Вясны” шукае назiральнiкаў на Парламенцкiя выбары
Чаму менавiта зараз?
11 верасня 2016 года ў Беларусi пройдуць Парламенцкiя выбары. Мы прапануем Вам выкарыстаць гэтую магчымасць i паназiраць за тым, як гэта будзе адбывацца.
Навошта?
Працэсс правядзення выбараў можа адбыцца з рознымi парушэннямi заканадаўства з боку ўладаў. Гэта можна змянiць з дапамогай грамадскага кантролю. Незалежныя назiральнiкi, да якiх можа далучыцца кожны, могуць кантраляваць i выпраўляць памылкi прадстаўнiкоў дзяржавы.
Як стаць назiральнiкам?
Для таго, каб Вы здейснiлi дадзеную справу упэўнена i без наступстваў, прапануем Вам прайсцi невялiчкае дыстанцыйнае навучанне. Спецыяльна для гэтага мы распрацавалі відэакурс, які дазваляе дыстанцыйна азнаёміцца з тэмай грамадскага кантролю, атрымаць практычныя рэкамендацыі ад экспертаў па назіранні за выбарамі, судамі і масавымі мерапрыемствамі – па любой тэме на выбар.
Відэакурс дазваляе як назіраць сумесна з Кампаніяй “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, так і рабіць гэта самастойна.
Для практычнага пагружэння ў назіранне мы таксама пазнаёмім Вас з мабільнай прыладай Вочы, якая “пасябруе” з вашым андроідам і дапаможа хутка паведаміць пра парушэнне выбарчага працэсу.
Падрабязней азнаёміцца і запісацца на відэакурс Вы можаце па спасылцы.
Увага! Пачаць вы можаце ўжо з 1 жніўня, відэакурс дасяжны да 1 верасня. Не прапусціце ўнікальную магчымасць!