Гродзенскі КДБ раскрыў сетку наркадылераў
Упраўленне КДБ атрымала аператыўную інфармацыю пра дзейнасць групы асобаў ва ўзросце ад 24 да 33 гадоў, якія мелі дачыненне да распаўсюджвання ў беларускіх гарадах наркатычных сумесей для палення.
У іх слад уваходзіла асабліва небяспечнае рэчыва – сінтэтычнае псіхатропнае рэчыва JWH-250.
Схема распаўсюджвання і канспірацыі была досыць складаная, аднак дзякуючы аператыўнікам, распачата 8 крымінальных справаў па арт.328 ч.3 “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і і прэкурсораў”, які прадугледжвае пакаранне ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Тым, хто набывае і захоўвае небяспечныя сумесі для ўласнага спажывання, пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле http://www.belta.by/
Фота з сайта http://www.aif.ru