Андрэй Саннікаў збіраецца ў Гродна
Лідар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў плануе асабіста збіраць подпісы гродзенцаў і адказваць на пытанні выбаршчыкаў.
Пікет па зборы подпісаў ля Скідзельскага рынку працуе штодня з 11 да 13 гадзін.
Саннікаў – першы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, які прыедзе ў Гродна пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп і пачатку збору подпісаў.
У бліжэйшыя дні ўдзельнічаць у пікетах па Гродзенскай вобласці плануе Яраслаў Раманчук: план паездак удакладняецца.
А тым часам стала вядома, што гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Янкі Купалы рыхтуецца да прыезду яшчэ аднаго магчымага кандыдата – прэзідэнта А.Лукашэнкі. Ягоны візіт запланаваны на сярэдзіну кастрычніка.