Чэргі на мяжы паменшаюць?

|

Учора старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі і генеральны дырэктар Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанас Шыпавічус абмеркавалі шэраг пытанняў падчас інспектавання пунктаў пропуску на беларуса-літоўскім участку мяжы, перадае БЕЛТА. Як правіла, плынь грузаў з Беларусі ў Літву павялічваецца напрыканцы тыдня. Беларускія мытныя органы тады павялічваюць колькасць супрацоўнікаў, якія афармляюць транспарт. Беларускі бок звярнуўся да літоўскага з прапановай разгледзець магчымасць павелічэння штатнай колькасці супрацоўнікаў мытнай службы Літвы на беларуска-літоўскай мяжы.

 

Бакі дамовіліся ў выпадку ўзнікнення чэргаў на прапускных пунктах кансультавацца з супрацоўнікамі суседніх мытняў, каб аператыўна вырашыць узніклыя пытанні.

 

На фота: блогер kilgor-trautt зняў гэтую чаргу на беларуска-літоўскай мяжы 9 мая