У Гродзенскай вобласці зняты абмежаванні на начны продаж алкаголю

|

Рашэнне аб абмежаванні гандлю алкаголем пасля 22 гадзін было прынята ў Гродзенскай вобласці ў першай палове 2014 года. У той час неабходнасць  меры  патлумачылі акалічнасцямі правапарушэнняў: паводле статыстыкі кожнае трэцяе  ўчынялася пад уплавам алкаголю. Меркавалася, што абмежаванне дазволіць нармалізаваць крымінагенную абстаноўку ў рэгіёне.

 

Аднак лічбы бягучага года паказалі не вялікую эфектыўнасць акцыі: зараз  94% забойстваў і больш 90% цяжкіх злачынстваў  у вобласці здзяйсняюцца ў  стане алкагольнага ап’янення. Колькасць хранічных алкаголікаў на ўліку ў наркадыспансэрах вобласці складае таксама не радуе.

 

 

 

Тым не менш, рашэнне аблвыканкама аб адмене забароны начнога гандлю міліцыя не абмяркоўвае, а прымае да выканання.

 

 

 

 

Такім чынам зараз, акрамя кантролю за паводзінамі нецвярозых асоб у грамадскіх месцах праваахоўнікі бачаць неабходным накіраваць сваю ўвагу на спыненне рэалізацыі фальсіфікаванага алкаголю.

 

“Літаральна сёння нашы віцебскія калегі затрымалі гродзенцаў, якія везлі значную партыю фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі з Расіі. Перашкода распаўсюджванню такога алкаголю сярод жыхароў рэгіёну – наша наступная важная мэта”, – падкрэсліў Вадзім Сіняўскі.

 

Дзейнасць УУС цяпер будзе скіравана на карэктыву ў растаноўцы нарадаў, і працу ў грамадскіх месцах з выкарыстаннем перадавых форм і метадаў нясення службы – так, каб не дастаўляць дыскамфорту навакольным. Паводле словаў начальніка УУС, такія формы працы міліцыі былі выкарыстаныя падчас міжнародных матчаў хакейнай Лігі чэмпіёнаў у Гродне і атрымалі станоўчыя водгукі.