Напярэдадні Дня бібліятэк гарадзенцы абмяняюцца кнігамі і дыскамі
Гарадзенцы змогуць прынесці непатрэбныя кнігі, дыскі, аўдыёкнігі, паштоўкі і нататнікі ў добрым стане, каб бясплатна абмяняць іх на іншыя. Па традыцыі фрымаркетаў, чалавек мае права прынесці нешта для абмену і нічога сабе не выбраць або, наадварот, нічога не ахвяраваць, але ўзяць тое, што яму спадабаецца.
Фрымаркет пройдзе з 12.00 да 18.00 у чытальнай зале бібліятэкі па вул. Цітова, 12. З 14.00 там будуць праходзіць майстар-класы для дзяцей ад 7 гадоў па вырабе кніжных закладак з паперы і handmade паштовак.
Арганізатары кажуць, што кніжны фрымаркет гэта не толькі магчымасць даць новае жыццё ўжо прачытаным кнігам, але і выдатны фармат сямейнага адпачынку.
Дзень бібліятэк адзначаецца ў Беларусі 15 верасня. У гэты дзень у 1922 годзе была заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка, цяпер вядомая большасці як Нацыянальная бібліятэка.