Інструктар з Польшчы правядзе ў Гродне бясплатныя заняткі па фітнесу

|

Занятак будзе інтэнсіўным і будзе ўключаць у сябе розныя элементы фітнесу і аэробікі:

 

Step, Interval Step

Body Art

Body Art Flow

Фітнес-ёга

Пілатэс

 

Інструктар – Іаланта Зузда з Беластока, кандыдат навук па фізічнай рэабілітацыі, спартыўнай медыцыне і фізіялогіі, магістр фізічнай культуры. Зараз з’яўляецца дацэнтам факультэта турызму і адпачынку ў Беластоцкай палітэхніцы.

 

Арганізатар шматлікіх трэнінгаў для інструктараў па фітнесу, аэробіцы і скандынаўскай хадзе ў Польшчы, Партугаліі і Ірландыі. Пастаянна павышае сваю кваліфікацыю на курсах і трэнінгах для інструктараў у Польшчы, ЗША, Францыі, Швейцарыі, Германіі.

 

Трэнінг з’яўляецца прэзентацыйным адкрытым заняткам курсу для інструктараў па фітнесу і аэробіцы, які будзе праводзіцца ў лютым 2016. Падрабязная інфармацыя пра курс для інструктараў з’явіцца пазней на сайце edustudio.by.

 

Адкрыты занятак бясплатны!

 

Калі? 20 снежня, нядзеля, c 10.30 да 12.00.

 

Дзе? Фітнес-цэнтр “Сафонаў”, Гродна, зав. Парахавой, 1а. Уваход з тарца крамы “Еўраопт” (2 і 3 паверх)

 

З сабой трэба мець зручную вопратку, спартыўны абутак і ручнік.

 

Запісацца і задаць пытанні можна задаць па тэлефоне: 37533 6341041.