Гарадзенцаў запрашаюць “запаліць” пажарную ёлку-каланчу

|

У рамках рэспубліканскіх акцый “Нашы дзеці” і “Бяспечны Новы год” гродзенскія ратавальнікі запрасілі хлапчукоў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і спецыялізаваных устаноў абласнога цэнтра і Гродзенскага раёна ўпрыгожыць навагоднюю прыгажуню-ёлку і сустрэць Дзеда Мароза разам.

Свята адбудзецца ў пажарным дэпо па вуліцы Замкавай і Музеі гісторыі пажарнай службы 17 снежня ў 16.30. Каля 200 юных гасцей свята ўпрыгожаць сем “бяспечных елак” цацкамі, якія вырабяць ўласнымі рукамі.

Будзе нямала сюрпрызаў, сярод якіх – незвычайнае прыбыццё Дзеда Мароза і Снягуркі, карысныя парады і цікавыя конкурсы ад вогнетушыцеля і казачных персанажаў.

Кульмінацыяй свята стане ператварэнне 33-метровай пажарнай вежы ў “цуда-ёлку”, абсыпаную тысячамі рознакаляровых агнёў.

 

Сёння поўным ходам ідуць прыгатаванні да святочных мерапрыемстваў.

Паводле mchs.gov.by, фота “Твой стыль”