Увечары 20 сакавіка ля ўезду ў Гродна збілі маладога лася (фота)
Пра здарэнне ДАІ даведалася ад кіроўцы іншага аўтамабіля, што праязджаў побач і падумаў, што збілі чалавека. Прыехаўшы на месца здарэння супрацоўнікі высветлілі, што ў час руху ў неасветленым месцы на дарогу выбег лось і кіроўца не паспеў адрэагаваць. Лось ударыў у машыну і пераляцеў праз яе, пашкодзіўшы пярэднюю і заднюю шыбу, а таксама дах. Жывёла загінула на месцы, а людзі ў аўто не пацярпелі.
Цяпер ДАІ будзе даследаваць, ці сапраўды кіроўца не мог адрэагаваць на жывёлу сваечасова, і такім чынам не дапусціць здарэння.