Гарадзенцы затрыманыя за распаўсюд спайсаў у Мінску
Адзін з іх вучыўся на 4-ым курсе Гродзенскага тэхналагічнага коледжа, астатнія не мелі афіцыйнага месца вучобы альбо працы.
На здымнай кватэры аператыўнікі знайшлі 457 таблетак, 159 грамаў рэчыва для вырабу спайсаў і 808 грамаў гатовай сумесі з утрыманнем небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Усё разам складае больш за 2 000 дозаў.
Іх кліенты – дробныя распаўсюднікі, могуць атрымаць да 5 гадоў пазбаўлення волі кожны.
Усяго па справе праходзяць 7 абвінавачаных, усе ва ўзросце 20-28 гадоў.
У часе вобшуку аднаго з затрыманых знайшлі 800 даляраў, больш за 26 тысяч даляраў – на здымнай кватэры. Яшчэ каля 49 мільёнаў беларускіх рублёў захоўвалася на канфіскаваных банкаўскіх картках.
Кліентаў злачынцы знаходзілі праз інтэрнэт. Самі яны таксама спажывалі спайсы і ў момант затрымання знаходзіліся пад уздзеяннем наркотыкаў.
Справа перададзена ў суд.
Паводле tut.by
Здымак orinfo.ru