Гарадзенцы напішуць пад дыктоўку гімн Украіны
Сёлета традыцыйную дыктоўку “Гарадзенская бібліятэка” ладзіць разам з мінскімі курсамі беларускай мовы “Мова ці Кава”. Яе правядуць паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава і музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
Тэкстам для дыктоўкі абраны гімн Украіны ў перакладзе на беларускую мову.
Дыктоўка пачнецца ў суботу 22 сакавіка ў 12.00 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).