Зусім хутка: “Нёман” – БАТЭ
Гарадзенцы ў мінулым сезоне чатыры разы сустракаліся з барысаўчанамі: дзве хатнiя перамогi і два паражэнні на выездзе.
У першым крузе “Нёман” у сябе дома сенсацыйна абыграў чэмпіёнаў з лікам 2:1.
У другім крузе гарадзенцы праігралi на выездзе з лікам 2:0. У трэцім крузе дружына Сяргея Саладоўнікава не здолела супрацьстаяць націску БАТЭ і прайграла з лікам 1:0. I яшчэ адна сустрэча таго сезону скончылася перамогай “Нёмана” з лiкам 1:0. Гол на свой рахунак запісаў Эссаме, якi ўжо пакінуў “Нёман”.
Нагадаем, што “Нёман” у канцы жніўня заваяваў сабе месца ў ¼ фіналу Кубка Беларусі. Для гэтага спатрэбілася ў 1/8 фіналу на сваім полі абыграць брэсцкіх дынамаўцаў – 3:1.
А перад тым як пачынаць новы сезон, прапануем вам успомніць мінулы год.