Нелегалы штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу
Першая група нелегалаў трапілася ў рукі памежнікаў у Радуні Воранаўскага раёна.
Разам з парушальнікамі тады затрымалі і двух праваднікоў з ліку мясцовых жыхароў.
Праз два дні яшчэ два грузіна паспрабавалі перайсці мяжу самастойна.
А мінулай ноччу абвінавачванне ў спробе парушэння дзяржаўнай мяжы прад’яўлена яшчэ двум парушальнікам.
Гэтым разам грузіны спрабавалі фарсіраваць мяжу ў раёне памежнага паста “Канвелішкі”.
Калі яны рабілі падкоп, парушальнікаў заўважылі памежнікі.
Нелегалы, кінуўшы асабістыя рэчы, паспрабавалі збегчы ў лес, аднак у 10 метрах ад мяжы з дапамогай сабакі іх затрымалі.
Усе шасцёра затрыманых сваю віну не адмаўляюць.
Прыгоды скончацца для іх штрафам у памеры 20 базавых велічынь, дэпартацыяй на радзіму і забаронай на ўезд у Беларусь цягам трох гадоў.
Затое для мясцовых памагатых нелегальных мігрантаў адміністратыўнае затрыманне можа ператварыцца ў арышт на тэрмін да 6 месяцаў альбо абмежаваннем волі да 5 гадоў.
Паводле http://gpk.gov.by/