Гродзенскі гарвыканкам выставіў на абмеркаванне назвы новых гарадзенскіх вуліц

|

Участак ад кальцавой развязкі Таўлая-Брыкеля праз транспартную развязку чыгуначнай станцыі да кальца на пр-це Касманаўтаў мяркуецца назваць “вуліца Магістральная”, ад Румлёскага маста да кальца па пр-це Касманаўтаў  – “Румлёўскі прашпект”.

Адрэзак ад вуліцы Вольгі Соламавай да транспартнай развязкі з вуліцай Суворава будзе “вуліцай Данілава А.С.”, ад гэтай жа развязкі да вуліцы Славінскага –“вуліцай Маслакова Д.А.”.

 

На Фолюшы з’явіцца “завулак Фолюш”, а вуліца без назвы, якая ідзе паралельна вуліцы Соламавай, стане “вуліцай Хвойнай”

 

Гарвыканкам прымае меркаванні  і прапановы гарадзенцаў што да назваў гэтых вуліц да 4 сакавіка па адрасе: 230023, Гродна, пл. Леніна, 2/1 (Аддзел культуры Гродзенскага гарвыканкама) альбо на эл.пошту kultura-grodno@tut.by.

 

Паводле http://grodno.gov.by