Удзельнікі “Універсітэту Залатога Веку” сабралі рэчы для людзей у патрэбе

|

Мэта першай сёлетняй акцыі – сабраць вопратку і абутак для найменьш абароненых катэгорый людзей.

 

Удзельнік акцыі, Юльян Парэмскі:

 

Намаганнямі навучэнцаў “Універсітэта Залатога Веку”  сабрана шмат вельмі добрых рэчаў.

Мы іх разабралі па катэгорыях: мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя, і сёння развязем па сацыяльных установах.


Перададзім вопратку ў Дом начнога знаходжання для людзей без пэўнага месца жыхарства, інтэрнат для дзяцей-інвалідаў па зроку, дом-інтэрнат інвалідаў у Мураванцы, санпрапускнік.

 

 

Марыя Станіславіч, старшыня Рады “УЗВ”:

 

Ідэя акцыі ўзнікла яшчэ 2 гады таму ў навучэнцаў папярэдніх набораў “УЗВ”.

Летась такім чынам мы дапамаглі некалькім  шматдзетным сем’ям, Цэнтру дзённага знаходжання маладых інвалідаў, адвозілі вопратку ў Санпрапускнік.

 

Праз тыдзень стартуе наступная акцыя “Школы добрых спраў” – збор кніг.

Удзельнікі “Універсітэта Залатога Веку” збяруць літаратуру для бібліятэкі Дома ветэрнаў, дзіцячыя кнігі і кнігі для Цэнтра дзённага прабывання маладых інвалідаў.

У бліжэйшы час распачнецца акцыя па зборы пакаёвых кветак для сацыяльных установаў Гродна.

 

Месяц таму слухачы “Універсітэта Залатога Веку” сабралі і перадалі сродкі  прытулку для бадзялых жывёл.

 

Здымкі Яна Лялевіча