Гарадзенец расстраляў вокны школы, помсцячы за кепскую вучобу

|

У адной са школ абласнога цэнтра каля паўночы былі пашкоджаныя шыбы. Як высветлілася, стралялі па іх з пнеўматычнай зброі. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

 

«Асоба падазраванага была высветленая — ім аказаўся 25-гадовы жыхар Гродна. Ён прызнаўся ў зробленым і выдаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў па вокнах у школе», — паведаміў Сяргей Шаршаневіч.

 

Працуе падазраваны ў адной з абласных устаноў культуры. З яго слоў, у момант здзяйснення злачынства быў нецвярозы. А страляць пачаў са злосці: вырашыў адпомсціць навучальнай установе за сваю некалі кепскую вучобу.

 

Пераклад на беларускую мову nn.by

Фота: Jilbert Ebrahimi, unsplash.com