На Гродзеншчыне выпадкаў ВІЧ-інфекцыі зарэгістравана найменш

|

Для параўнання: на Гомельшчыне, дзе самы высокі гэты паказчык, зарэгістравана 5 тысяч 592 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, або 303,1 на 100 тысяч насельніцтва, паведамляе БЕЛТА.

Па ўсёй краіне агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі дасягнула 10 тысяч 870. Адлік вядзецца з 1987 года, калі быў пастаўлены дыягназ першаму пацыенту.

Найбольш ВІЧ-інфікаваных сярод моладзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў – 66,4% ад агульнай колькасці інфікаваных. Разам з тым унутры гэтай групы зніжаецца колькасць інфікаваных маладых людзей ва ўзросце 15-19 гадоў.

Па кумулятыўных дадзеных, асноўны шлях перадачы інфекцыі – прыманне наркотыкаў праз ін’екцыі (52,5%). Аднак ў апошнія гады расце колькасць людзей, якія інфікуюцца ў выніку сэксуальных кантактаў. Калі ў 2005 годзе доля такой перадачы інфекцыі складала 57,2%, то ў 2009 ужо 77,6%. За люты 2010 года доля людзей, якія атрымалі інфекцыю пры гетэрасэксуальных кантактах, склала 75,2%.

Удзельная вага жанчын у ліку ВІЧ-інфікаваных павялічылася да 37,6%.

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя агульная колькасць выпадкаў СНІДу на 1 сакавіка гэтага году вырасла да 1 тысячы 910. Упершыныю за 1 месяц – люты 2010 года – усталяваны несуцяшальны дыягназ 40 пацыентам. Сярод ВІЧ-інфікаваных з 1987 года памерла 1 тясяча 938 чалавек. У тым ліку ў стадыі СНІДу – 975 чалавек.