Калі ты беспрацоўны, можаш стаць бізнэсменам
Напружанасць на рынку працы ў раёнах розная: у Лідскім раёне на адну вакансію прыпадае каля 7 беспрацоўных, у Ваўкавыскім – 4, у Смаргонскім, Шчучынскім і Слонімскім раёнах – па 3 беспрацоўных на адну вакансію. Больш вакансій, чым беспрацоўных, у Бераставіцкім, Воранаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім і Карэліцкім раёнах.
Запатрабаваныя прадстаўнікі будаўнічых прафесій, машыністы кранаў, маляры, кухары, афіцыянты, прадаўцы харчовых тавараў, слесары розных кваліфікацый, электраманцёры, дактары, інжынеры-праектыроўшчыкі. На вёсцы не хапае жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, трактарыстаў.
Не запатрабаваныя ў вобласці юрысты, эканамісты і настаўнікі. На ўліку знаходзяцца 83 бухгалтара, усе без досведу працы. Любы беспрацоўны можа арганізаваць уласны бізнэс, зараз пад гэта дзяржава выдзяляе бязвыплатныя субсідыі ў памеры ад 2,8 млн. рублёў да 3,8 млн. рублёў.
Па інф. ГП