Алеся Кіркевіча вызвалілі
Паведамляецца, што гэтыя людзі напісалі прашэнне аб памілаванні. Жонка Алеся Кіркевіча Надзея Крапівіна паведаміла, што а 19 гадзіне тэлефанавала ў калонію, дзе ёй паведамілі аб вызваленні Алеся. Яго адпусцілі а 18:00. Пакуль ён не звязаўся з сваякамі.
Алесь Кіркевіч быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі. Сядзеў у Наваполацкай калоніі.