“Візавыя Гісторыі” пакажуць у Гродне
Паводле улётак, распаўсюджаных арганізатарамі, фільмы Visa Stories распавядаюць пра тое, як “існуючы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам візавы рэжым знішчае мары, разрывае сямейныя сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносінаў”.
Запланаваны паказ дзвюх дакументальных стужак. “Падзеленая сям’я” гэта фільм пра тое, як дзеці, што жывуць у Літве, страчваюць сувязь з бацькамі, якія жывуць у Беларусі – паміж імі мяжа, якой ніколі раней тут не было. Другі фільм, “Прастора Яны” гэта гісторыя дызайнеркі з Полацка, якой неабходныя падарожжы для прафесійнага росту.
Паказ пачнецца ў 19.00 у клубе “Мавва” на вуліцы Сацыялістычнай 32. Удзельнікі мерапрыемства змогуць таксама далучыцца да фотаакцыі “БЕЗ ВІЗЫ!” – зрабіць здымак са стылёвым “памежным штампам”. Пасля паказа запланавана абмеркаванне.