Імпрэза для першакурснікаў у Новым замку
Студэнцкае свята “Гродна сустракае першакурснікаў” ладзіцца заўтра 2 верасня, паведамляе Белта. Упершыню разам збяруцца студэнты першага курсу купалаўскага ўніверсітэта, аграрнага, медыцынскага ўніверсітэтаў, а таксама Беларускага інстытута правазнаўства.
На імпрэзе будзе прысутнічаць рэктарат універсітэтаў і адміністрацыя горада. Лепшых студэнтаў з найбольш высокімі прахаднымі баламі і рознымі дасягненнямі ўзнагародзяць.
У дворыку музея да ночы будзе арганізаваная забаўляльная праграма для студэнтаў: выступяць творчыя калектывы ўніверсітэтаў, мінскі гурт “Колер алоэ”, гродзенскія дыджэі і інш. Таксама чакаецца выстава матацыклаў і рэтра-аўто.
Усяго ў гродзенскія вну на 1 курс набралі амаль 3,4 тысячы студэнтаў дзённай формы навучання.
Здымак з nmn.by