У Гродне будуць адбіраць удзельнікаў тэлеконкурсаў АНТ

|

Прэтэндэнткі на званне самай прыгожай дзяўчыны Беларусі павінны мець ад 18 да 24 год, рост не менш 175 см. Да кастынгу не будуць дапускацца замужнія ці разведзеныя дзяўчыны, а таксама дзяўчаты, якія мелі дзяцей.

 

“Акадэмія талентаў” шукае таленавітых вакалістаў (усяго ў фінал праекта патрапяць 15 чалавек). Пераможца “Акадэміі” вызначыцца ў снежні.

 

Калі ў вас добрае пачуццё гумару – можна паспрабаваць сябе на кастынгу праекта “Фактар смеху”.

 

Да ўдзелу ў адборы на праект “Я спяваю” будуць адабраныя таленавітыя дзеці  ва ўзросце ад 14 год з няпоўных і шматдзетных сем’яў, а таксама выхаванцы дзіцячых дамоў  і інтэрнатаў.

 

Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце канала АНТ