Праграму Раманчука назвалі экстрэмісцкай
Чыноўнік адзначыў, што пазнаёміўся з асобнымі палажэннямі праграмы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Праграма, на яго погляд, “мае як станоўчыя моманты, так і недахопы”, паведамляе БелаПАН. Па словах чыноўніка, экстрэмізм праяўляецца ў першую чаргу ў тым, што асобныя палажэнні прыводзяць да супярэчнасцяў.
– Напрыклад, скараціць долю сацыяльнага падатку, з аднаго боку, і павысіць пенсіі, каб павысіць сукупны попыт, з другога, не атрымаецца. Асабліва адначасова. Для гэтага трэба прымаць рашэнне па пенсійнай рэформе, дадатковым унёскам, – заявіў Тур.
Ён адзначыў, што Яраслаў Раманчук не працаваў у органах дзяржкіравання.
Кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука былы прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў лічыць выказванні намесніка міністра эканомікі некарэктнымі, паведамляе “Ежедневник”. Па яго словах, такая заява была зробленая не ў выніку глыбокага аналіза праграмы, без прад’яўлення доказнай базы, а таму з’ўляецца некарэктнай па сутнасці.
Пры гэтым кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука адзначыў, што да праграмы маюць адносіны былы прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір, экс-страшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч і былыя вядомыя ў краіне эканамісты-практыкі, якія маюць вялікі досьвед працы ў дзяржкіраванні.
Таксама Анатоль Паўлаў нагадаў, што намеснік міністра Андрэй Тур сам доўгі час быў членам Аб’яднанай грамадзянскай партыі і быў выключаны з яе шэрагаў адносна нядаўна.
Нагадаем, 19 кастрычніка патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, які паходзіць з Гродзеншчыны, наведаў Гродна, каб асабіста паўдзельнічаць у пікетах па зборы подпісаў і сустрэцца з патэнцыйнымі выбаршчыкамі. Рэпартаж з сустрэчы можна паслухаць на радыё “Твой Стыль” тут.
Здымак з telegraf.by